Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Цвёрдыя формы верша

   Цвёрдыя (класічныя) формы верша - віды верша, якія ўзніклі пераважна ў сярэдневяковай класічнай паэзіі (але не толькі), набылі інтэрнацыянальнае бытаванне і вызначаюцца пастаянствам вершаванага памеру, рыфмоўкі, колькасці і размяшчэння вершаваных радкоў. Сюды адносяцца санет, трыялет, секстына, тэрцыны, актава, рандо, рандэль, анегінская страфа, хоку, танка і інш. Напрыклад, у трыялеце (франц. triolet, ад італ. trio - трое) з васьмі радкоў два першыя і два апошнія, я таксама першы і чацвёрты аднолькавыя. Першы радок, такім чынам, паўтараецца тройчы (адсюль і назва). Гэтым вымогам цалкам адпавядаюць усе першыя беларускія трыялеты Максіма Багдановіча ("...Мне доўгае расстанне з Вамі", "...Ты быў, як месяц, адзінокі", "...Калісь глядзеў ня сонца я" і інш.). У секстыне /італ. sektina, ад лац. sex - шэсць) усяго шэсць радкоў ня дзве рыфмы (абабаб ці абабвв). У тэрцынах (італ. terzina, ад terza - трэцяя), якія пішуцца трохрадкоўямі з ланцуговай кампазіцыяй, сярэднія радкі ўсіх папярэдніх строфаў рыфмуюцца з двума крайнімі строфаў наступных. Заканчваюцца тэрцыны асобным радком, што рыфмуецца з сярэднім радком апошняга трохрадкоўя. Такія дакладна і першая беларуская тэрцына Максіма Багдановіча ("...Ёсць чары у забытым, старадаўнім"), і тэрцыны іншых беларускіх паэтаў - Уладзіміра Караткевіча ("Апошняя песня Дантэ"), А. Грачанікава ("Нам свецяць"), Янкі Сіпакова ("Тэрцыны пра наручнікі"), Рыгора Крушыны ("Тэрцыны"), Эдуарда Акуліна ("Тэрцыны").

   Беларуская паэзія ў выніку своеасаблівасці гістарычных умоў яе развіцця (афіцыйнае непрызнанне царскім урадам беларускай мовы, забарона - ажно да рэвалюцыі 1905—1907 гг. -беларускага друку і г. д.) багаццем цвёрдай формы верша авалодала толькі ў XX стагоддзі. Вялікі ўклад у абеларушванне разнастайных цвёрдых формаў верша ўнеслі Янка Купала, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Алесь Гарун, Уладзімір Жылка, Уладзімір Дубоўка, Наталля Арсеннева, Міхась Кавыль, Алесь Салавей, Рыгор Крушына, Ніл Гілевіч, Рыгор Барадулін, Янка Сіпакоў, Эдуард Акулін і інш. У Рыгора Крушыны ёсць унікальны твор - "Лірычная кантата", у страфічнай арганізацыі якой прысутнічаюць адначасова самыя розныя цвёрдыя формы верша:
 

Паэзія - дзіўная музыка слоў,
Ня ліры ігранне пачуццяў.
Хто вуха глухое ня сэрца скалоў,
Той розум халодны ачмуціў.
Усю мілагучнасць, напеўнасць далоў!
Крыніцу пяском скаламуціў.
Паэма, той кажа, дурніца -
Нікому ніколі не сніцца.

Дзе бачылі гэткае, каб у жыцці
Гаворка была зрыфмаваная?
Ці ж дактыль і ямб у размове знайсці?
А форма? Нідзе не чуваная!
Паэзія ёсць адхіленне ад нормы,
Да простае прозы сапхнуць!
І музыку слоў, і складаныя формы,
І звонкіх радкоў самакруць -
З вышыняў Алімпу сапхнуць!
Не трэба ні вобразаў смелых,
Ні вершаў з рыфмоўкай, ні белых...
Навошта? Мазгоў не сушы!
Звычайны артыкул пішы.

Няўжо я не дам сабе рады?
Ад цёмнай развагі і рады
Далей адыйсці, каб не чуць!
Я цешуся, іншаму рады.


Я рады, калі ня радкі
Натхненне кладзе свае знакі.

А часта ў жыцці мастакі
Не маюць ніякай падзякі.
За светлае слова, за песню вясны
І голад і холад спазналі яны.

Паэзія - дзіўная музыка слоў.
Сапраўдныя з ёю паэты
Ідуць да высокае мэты,
Хвалююць у целе застыглую кроў.

Сягоння і я ў мілагучнасць ізноў
Падсыпаў свае самацветы
І, восеньскім сонцам сагрэты,
Збіраю праменне для музыкі слоў.

Праменне ў сугучнасць збіраю.
І шчырае слова я ў песню бяру.
Спяваю я роднаму краю.

Хачу, каб звінела кантата
І ўсіх падымала высока ўгару,
Каб добра жыла і багата.


Паэзія - дзіўная музыка слоў,
Ігранне пачуццяў на ліры.
І голас прываблівы, шчыры:
Паэзія - дзіўная музыка слоў.
Жывымі радкамі кіруе любоў,
І тыя радкі - канваіры.
Паэзія - дзіўная музыка слоў,
Ігранне пачуццяў на ліры.


Няхай анамалія, нават ламаная,
А я на яе пазіраю з пашанаю.
З гарачай любоўю іду да яе,
Яна мне заўсёды і ўсюды пяе:
Паэзія - дзіўная музыка слоў,
Там моцна завязана сетка вузлоў.

Рандо, трыялеты, актавы, санеты,
Газелі, туюгі складайце, паэты!
Прыгожыя формы бярэце,
Багатыя і дасканалыя.
Я з вамі ў раскошнай карэце,
Я і ламаная анамалія.
 

   Як бачым, у гэтым разнастрофным вершы Рыгора Крушыны вылучаюцца актава (першыя восем радкоў), туюг (тлусты курсіў), санет (звычайны курсіў), трыялет (тлусты шрыфт), паліндром (апошні радок верша, падкрэслены). Апрача гэтага, тут маем шасцірадкоўі трох відаў з рыфмоўкай аБаБвв (4-я страфа), ААббвв (перадапошняя страфа) і ААБВБВ (апошняя страфа; малой літарай тут абазначаны мужчынскія рыфмы, прапісной - жаночыя, прапісной з падкрэсленнем - дактылічныя). Другая страфа - прыклад арыгінальнага трынаццацірадкоўя: аБаБВггДДее.
   Як цвёрдую форму верша можна вызначыць і лімерык - гумарыстычна-сатырычны пяціскладовік з рыфмоўкай аабба, два першыя і апошні радкі якога пішуцца трохстопным, я трэці і чацвёрты - двухстопным анапестам. Верш гэты запазычаны з ірландскай паэзіі і зусім нядаўна абеларушаны А. Xадановічам (гл. яго цыкл "Беларускія лімерыкі"). Падчас цвёрды формы верша называюць класічнымі відамі строфаў.

Похожие статьи:

ГГрафічная форма

ААкцэнтна-складовы верш

ААлександрыйскі верш

ККаламыйкавы верш

ААкцэнтны (чыста танічны) верш