Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Танка

   Танка – манастрафічны пяцірадковы нерыфмаваны верш у японскай паэзіі. У першым і трэцім вершарадах танка па пяць складоў, у астатніх – па сем.
   Лаканічнасць танка ў многім абумоўлівае дакладнасць, афарыстычнасць і паэтычную ёмістасць зместу. Для танка, як і для хоку, характэрна шматзначнасць паэтычнага выказвання, глыбінны падтэкст, шырокае выкарыстанне мастацкай дэталі. Танка звычайна становіцца зразумелай у кантэксце паэтычнай і культурнай традыцыі, эпохі, якія адлюстроўваюцца ў творы, своеасаблівых умоў жыцця японскага народа.
   Адным з найбольш выдатных майстроў гэтай вершаванай формы лічыцца японскі паэт канца XІX – пачатку XX ст. Ісікава Такубоку.
   Першыя танка у беларускай паэзіі з’ явіліся ў 1915 г. дзякуючы Максіму Багдановічу. Паэт дакладна імітаваў асаблівасці гэтай манастрафы (у тым ліку і колькасць складоў у радках):

Ах, як спявае
Сінявокая птушка
Ў муках кахання.
Сціхні, птушачка, сціхні,
Каб не тамілася я.
Усё знікае
І следу нат не кіне,
Як шэры попел
Ад чорнага агнішча,
Развеяны вятрыскам.


   Кніжку «Высакосны год» (2004), цалкам складзеную з хоку і танка, выдаў У. Сіўчыкаў.

   Ёсць танкі ў Янкі Золака ("Танкі"), Рыгора Крушыны ("Японскія танкі")

Похожие статьи:

Янка ЗолакЯнка Золак - Танкі

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Японскія танкі

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.