Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Падтэкст

   Падтэкст – глыбінны, прыхаваны сэнс якога-небудзь выказвання ці твора ў цэлым.
   Падтэкст ляжыць у аснове эзопавай мовы, іроніі, алегорыі, без яго нельга ўявіць байку, прытчу. Разам з тым падтэкст шырока выкарыстоўваецца ў драматургіі і тэатры, дзе дзейныя асобы, паводле К. Станіслаўскага, часта «адчуваюць і думаюць не тое, што гавораць», а таксама ў паэзіі (напрыклад, творчасць Максіма Танка апошніх дзесяцігоддзяў), прозе (так званы «прынцып айсберга» Эрнэста Хемінгуэя, калі чытач павінен дадумваць тое, пра што вельмі скупа паведаў пісьменнік). Вось невялікі верш-замалёўка В. Шніпа «Вярба» з багатым падтэкстам:

 

Ляжыць на вуліцы вярба –
Як трэску расшчапіў пярун.
Спыніўся ля вярбы Антось:
– Яе на дровы забяру.
– Вярбу мой бацька пасадзіў, –
Суседка шпарка падышла.
– Твайго шчэ бацькі не было,
А ўжо тады вярба была.
Каля вярбы перабылі
Усе вяскоўцы за паўдня.
Апошнім дзед Iгнат прыйшоў
I шапку зняў.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.