I
Песню ў лёт пусці,
Хай яна чаруе свет!
Не заўжды ў жыцці
Вішня дасць і ўвосень цвет.
Сэрцу-ж – двойчы не цвісці.
II
Крок людзей заўжды
Скіраваны проста ўдаль!
Нашыя сляды –
Пена ў отмуці ад хваль.
Ад радзін да смерці – цаль.
III
Песню прапела
Яна ў белым хораме.
Песня нясмела
Птахам за горамі
Мляўка у стоме асела.
4-6 жніўня 1951 г.
Похожие статьи:
Янка Золак → Янка Золак - Газэла
Т → Танка
Янка Золак → Янка Золак - Прыйсце
Рыгор Крушына → Рыгор Крушына - Японскія танкі
Янка Золак → Янка Золак - Божа Ўсяўладны