Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Туюг

   Туюг – чатырохрадковік з трыма аманімічнымі ці каламбурнымі рыфмамі, які рыфмуецца па схеме ааба. Пашыраны ў паэзіі цюркамоўных народаў.
Першыя беларускія туюгі напісаў Рыгор Крушына. Вось адзін з іх:

 

Хай позна! Прызнанне тваё атрымаю.
Ёсць скарб у мяне. Не адзін, а тры маю:
Паэзію, мрою і нашу любоў.
На старасці іх не згубіў, а трымаю.


   З сучасных беларускіх паэтаў да туюга звярнуўся Эдуард Акулін ("...Паўднёвае сонца лавінай з гары", "...Нялюбай цела - вабнасць-чары", "...Слодыч слоў не бяру на веру").

Похожие статьи:

Рыгор КрушынаРыгор Крушына - Туюгі

Эдуард АкулінЭдуард Акулін - Туюгі

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.