Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Разнастрофны верш

   Разнастрофны верш — верш, напісаны рознымі строфамі, аддзеленымі адна ад другой графічна (прабеламі).
   Сустракаецца разнастрофны верш не часта. Прыкладам такога верша можа служыць верш Васіля Віткі «Старавер»:

 

Я не пішу
Верлібрам,
Грашу
Старым калібрам.

Ніколі разабрацца
Не мог я ў новай модзе,
Шчыруючы на градцы
На ўласным агародзе.

Сярод жывых не першы,
Не лепшы між памершых,
На рыфмах зубы з’еўшы,
Пісаў свае я вершы

Для дома,
Для альбома
І трохі
Для эпохі.

Похожие статьи:

ККаламыйкавы верш

ААкцэнтны (чыста танічны) верш

ААлександрыйскі верш

ЦЦвёрдыя формы верша

ААкцэнтна-складовы верш