Анапест (ад грэч. anаpаіstos — звернуты назад) —
1. Адзін з метраў антычнай і сілаба-танічнай сістэм вершавання, заснаваны на чаргаванні ў вершаваных радках анапестычных стопаў; схема гэтага метра наступная: — —| — —| — —| ...;
2. Від трохскладовай стапы з двух кароткіх і заключнага доўгага (антычнае вершаванне) або двух ненаціскных і заключнага націскнога (сілаба-танічнае вершаванне) складоў: — —|.
Анапест, як і іншыя трохскладовыя стопы, у беларускай паэзіі асабліва пашырыўся з пачатку XX ст. Анапестычным метрам карысталіся Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч і іншыя паэты. Вось узоры двух-, чатырох- і пяцістопнага анапест:
Ты кашулю мне вышый
Палявым васільком,
Чырванейшым ад вішань
Пераплёўшы сцяжком.
(Алег Лойка)
Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба з цярпеннем.
Як ударыш ты ім, ён, як звон, зазвініць,
Брызнуць іскры з халодных каменняў.
(Максім Багдановіч. «Песняру»)
Беларусь — мая маці і мова, паветра і хлеб!
Гэта ўзважана сэрцам на нервах расстайных дарог,
дзе не раз пад агнём задыхаўся ад дыму і слеп,
даставаўся здалёку, слязою абмыўшы парог.
(Анатоль Вялюгін. «Прызнанне ў любові»)