Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Інтымная лірыка

   Інтымная лірыка – сукупнасць лірычных твораў пра каханне, дружбу, сямейныя ўзаемаадносіны.
   Адным з самых старажытных і знакамітых майстроў інтымнай лірыкі была старажытнагрэчаская паэтэса Сапфо, або Сафо (канец VІІ – 1-я палова VІ ст. да н. э.). Значны ўклад у развіццё сусветнай інтымнай лірыкі ўнеслі Авідзій, Ф. Петрарка, П. Рансар, У. Шэкспір, А. Пушкін, Адам Міцкевіч, Р. Гамзатаў і іншыя.
   Паэзія выпрацавала нямала жанраў і жанравых разнавіднасцей інтымнай лірыкі: альбы, баркаролы, серэнады, эпіталамы, рамансы...
У беларускім фальклоры існуе асобны вялікі і багаты жанр песень пра каханне. На іх аснове і з выкарыстаннем сусветнага паэтычнага вопыту беларускія паэты XVІІ-XVІІІ стст. напісалі нямала вершаў, што ўзбагацілі тагачасную інтымную лірыку.
   У новай беларускай літаратуры, што нараджалася і развівалася ў XІX ст. амаль што ў канспіратыўных умовах, было не да інтымнай лірыкі – у ёй выразна пераважалі грамадзянскія матывы. І толькі ХХ ст. прынесла сапраўдны росквіт інтымнай лірыкі. Выдатныя ўзоры яе ёсць у Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка, Петруся Броўкі, Еўдакіі Лось, Я. Пфляўмбаўм, Яўгеніі Янішчыц, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Янкі Сіпакова, Леаніда Дранько-Майсюка, Раісы Баравіковай і інш. Часам выходзяць зборнікі, цалкам складзеныя з твораў інтымнай лірыкі ("Ave Maria" Максіма Танка, "Ты – мая пчолка" Петруся Броўкі, "Гняздо для птушкі радасці" Генадзя Бураўкіна, "Каханне" Раісы Баравіковай і інш.).
   Лепшыя творы народнай беларускай інтымнай лірыкі ўвайшлі ў грунтоўнае выданне "Песні пра каханне" (1978), творы паэзіі пісьмовай – у анталогію "Зорка Венера" (1972).

Похожие статьи:

Пятрусь БроўкаМатывы і вобразы лірыкі Петруся Броўкі

ГГрамадзянская лірыка

Максім БагдановічПатрыятычная лірыка Максіма Багдановіча

Адам ГурыновічАдам Гурыновіч - Лірыка

ЛЛірыка

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.