Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Навела

   Навела (ад італ. novella – навіна) – кароткае апавяданне, якое расказвае пра незвычайны выпадак, здарэнне, эпізод з жыцця героя і мае нечаканую развязку.
   Звычайна навела характарызуецца вострым сюжэтам, напружанасцю, драматызмам дзеяння, якое, аднак, развіваецца ва ўмовах паўсядзённага жыцця.
   Як жанр навела ўзнікла ў эпоху Адраджэння. Актыўна развіваецца і ў пазнейшыя часы. У беларускай літаратуры навела з’яўляецца ў канцы XIX - пачатку XX ст. у творчасці Францішка Багушэвіча, Якуба Коласа, Ядвігіна Ш., Змітрака Бядулі і інш.
Прыкладам навелы могуць быць «Пісаравы імяніны» Якуба Коласа, «Малыя дрывасекі», «Пяць лыжак заціркі», «Летапісцы» Змітрака Бядулі.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.