Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Наша родная мова

   Наша родная мова – гэта мова Скарыны і Буднага, Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова сотняў талентаў, што яшчэ прыйдуць на нашу зямлю. Мова настаўнікаў і паэтаў, вучоных і кампазітараў, але перш за ўсё мова простых людзей, якія жывуць у Рэспубліцы Беларусь. Мова першай матчынай калыханкі, мова старадаўніх архіваў і пажаўцелых статутаў. Гнуткая і пявучая, адвечная і новая, без якой нельга ўявіць сабе свайго жыцця, як без хлеба, як без паветра.
   Наша мова неўміручая, бо яе захоўваюць усе: селянін, што спявае народную песню, вучоны, які складае слоўнік, дзяды, што апавядаюць пра мінулае. Але самыя вялікія ў гэтым заслугі нашых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Дзякуючы іхняму таленту, працавітасці і любові да беларускага слова наша родная мова моцна, уладна і назаўсёды пасяляецца ў душах дзяцей.
(127 слоў)

Паводле У. Караткевіча.

Похожие статьи:

ААўтарская мова

ВВершаваная мова

ННяўласна-простая мова

ММова мастацкай літаратуры

ЛЛітаратурная мова