Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Вершаваная мова

   Вершаваная мова — размераная, рытмічна арганізаваная мова, інтанацыйна (а на пісьме — і графічна) падзеленая на супастаўляльныя паралельныя рады — вершаваныя радкі (у супрацьлегласць празаічнай мове). Рытмічнасць, якая засноўваецца на гукавой упарадкаванасці, надае вершаванай мове эмацыянальнасць і экспрэсіўнасць. 
   Вельмі багатая вершаваная мова. на інтанацыйныя сродкі выразнасці. 
   Своеасаблівая вершавая інтанацыя залежыць ад вершаванага рытму і сінтаксісу, наяўнасці рытмічных націскаў, паўз, паўтораў, адметнага паэтычнага гукапісу. У вершаванай мове інтанацыйна падкрэсліваецца, вылучаецца кожнае слова. У ёй выяўленчае значэнне набываюць нават асобныя знакі прыпынку, разбіўка твора на вершаваныя радкі, графічная кампаноўка гэтых радкоў і інш. 
   Вершаваная мова у сучаснай літаратуры карыстаецца пераважна паэзія. У Старажытнай Грэцыі і Рыме, некаторых сярэдневяковых заходнееўрапейскіх краінах да вершаванай мовы звярталіся публіцыстыка, гуманітарныя і прыродазнаўчыя навукі. Вершаванай мовай пісаліся трактаты па медыцыне, юрыспрудэнцыі, філасофіі, астраноміі,эстэтыцы і іншых навуках. Зараз вершаванай мовай навука не карыстаецца. Часам яе выкарыстоўвае мастацкая проза (метрычная проза, быліца, гутарка, вершаванае апавяданне, вершаваная аповесць, вершаваны раман). 
   Вершаванай мовай пішуцца некаторыя творы павучальнага ці рэкламнага характару, разлічаныя на хутчэйшае запамінанне (так званыя мнеманічныя вершы), дзіцячыя лічылкі, скорагаворкі, загадкі і інш.  

Похожие статьи:

ААўтарская мова

ЭЭзопава мова

ММова мастацкай літаратуры

ННяўласна-простая мова

ЛЛітаратурная мова