Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Апавяданні і вершы Змітрака Бядулі для дзяцей
У апавяданнях Змітрака Бядулі, якія ўваходзяць у дзіцячае чытанне, выразна прасочваюцца 2 кірункі:
1. Тэма загубленага дзяцінства («Малыя дрывасекі», «Пяць лыжак заціркі»), у гэтых апавяданнях адчуваецца пратэст пісьменніка супраць бязрадаснага дзяцінства і сацыяльна-грамадскіх умоў, якія пазбаўляюць дзяцей шчасця;
2. Творы, у якіх Змітрок Бядуля імкнецца пранікнуць ва ўнутраны свет маленькага чалавека, раскрыць яго псіхалогію, паказаць яго здольнасці і таленты (апавяданні «Велікодныя яйкі», «Дзе канец свету»).
«Пяць лыжак заціркі». Сям’я хворага Антося і Агаты чакае заціркі. Вясна, па вёсках пануе галадуха, Агаце пашанцавала выенчыць фунт мукі ў суседа і прыгатаванае снеданне стала вялікім святам для шчаслівай у той момант сям’і. Вялікім няшчасцем стаў прыход не менш галоднай суседкі Сцёпчыхі, якая з’ела 5 лыжак заціркі.
«Малыя дрывасекі». Галоўныя героі – 2 браты. Старэйшаму хлопчыку Цішку – 10 г, а меншаму, Халімону – 8 г. Бацька іх працаваць не мог, ён быў кульгавы. І хлопчыкі вымушаны былі ісці ў лес на заробкі. Калі ўзнялася завея ўсе дрывасекі разбегліся па дамам, Цішка і Халімон засталіся, баяліся каб бацька не наракаў, што зарана прыйшлі з лесу. А калі вырашылі ўсё ж пайсці, то заблудзіліся і замерзлі. Яны бачылі сон, у якім збылося іх жаданне адно на дваіх. «Сядзяць яны за сталом, матка і бацька рады, што яны прыйшлі. Яны пад’елі і на печы паснулі».
«Велікодныя яйкі». Галоўны герой – хлопчык Сцяпанка па мянушцы Пяцкун, бо ён захапляўся маляваннем. Ніхто яго не разумеў. Толькі на Вялікдзень яму куплялі фарбы і дазвалялі фарбаваць яйкі. Калі загінуў бацька, то маці не змагла купіць сыну фарбы. І тады хлопчык на велікодных яйках сваёй крывёю намаляваў партрэт бацькі, забітага на вайне. Заканчваецца апавяданне аптымістычнымі спадзяваннямі на лепшую будучыню мастака. Чутку аб дзіўных велікодных яйках пачулі студэнты з суседняй вёскі і падарылі Сцяпанку скрыначку з рознымі фарбамі. Яны абяцалі яго вучыць і ў горад забраць, гаварылі, што з яго выйдзе вялікі чалавек.
«Дзе канец свету?». Хлопчык Янка увесь час разважае, фантазіруе, захапляецца таямніцамі навакольнай прыроды. Але больш за ўсё яго хвалюе пытанне: дзе канец свету? Дарослыя не даюць яму адказу (бацька працуе і яму няма часу, баба Аўдоцця не ведае, дзядзька Арцём смяецца з яго пытанняў). Аднойчы хлопчык вырашае, што сонейка ведае, дзе канец свету, ён пакідае свой статак гусей і бяжыць услед за ім. Канчаецца апавяданне тым, што Янка разважае: «Увосені ў школу пайду, вучыцца буду і аб усім даведаюся».
У лірычных творах паказана незвычайна яркая прырода. Паэт паказвае абуджэнне прыроды пасля ночы, зімы. Вершы лірычныя, мілагучныя, напеўныя. Вершы «Мае забавы», «Гаспадарка» абуджаюць фантазію дзяцей. Сваімі вершамі Змітрок Бядуля вучыць дзяцей з любоўю, паэтычна глядзець на свет, адчуваць музыкальнасць роднага слова, садзейнічае развіццю назіральнасці.
У сваіх творах Змітрок Бядуля закранае пытанні, якія хвалююць маленькага чытача і дапамагаюць яму разабрацца ў жыццёвых праблемах.
Похожие статьи:
Максім Танк → Творы Максіма Танка для дзяцей
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Беражы зямлю і неба!
Пімен Панчанка → Пімен Панчанка - Дзеці вайны