У куце сядзіць мядзведзь,
Хустку вышывае,
А лісічка невялічка
Хатку прыбірае.
А каток пячэ аладікі,
Маслам залівае,
На тапчане мышанятка
Есці памагае.
А сабачка ўе вяроўкі –
Пугу для хлапчыны
Дзяцел-бондар на начоўкі
Длубае асіну.
Казёл лапці папраўляе,
Скуратом мацуе,
На акенцы павучочак
Кросенкі рыхтуе.
Похожие статьи:
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Звяры нашых лясоў
Рыгор Барадулін → Рыгор Барадулін - Экзамены
Пераказы, дыктанты → Выдрын гасцінец
Пераказы, дыктанты → Помнікі жывёлам
Пераказы, дыктанты → На паляне (Паводле Р. Ігнаценкі)