Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пімен Панчанка - Дзеці вайны

Ім не спявалі маткі калыханкі,
Яны не чулі казак ад дзядоў,
Палохаў іх ахрыплы голас танка,
Трывожыў іх журботны енк удоў.

Яны не плакалі бяссоннымі начамі,
Калі ад бомбаў неслі іх у склеп.
І словы першыя, якім іх навучылі,
Былі пра немцаў, пра вайну і хлеб.

Заціхнуць бітвы. Вораг будзе знішчан.
І дзеці прычакаюць таго дня,
Калі з-пад воблака ўпадзе на папялішчы,
Як цёплы дождж, густая цішыня.

Нясмела з хат яны у поле выйдуць,
Каб першы раз спакойна у жыцці
Палюбавацца родным краявідам,
Паслухаць звон рачулкі у трысці.

Пі пах лугоў, красой гаёў любуйся!
І ўсё ж іх сэрцы задрыжаць не раз:
Ім здасца самалётам першы бусел,
Пажарам здасца першая зара.

Лагодны гром за дальняю дубровай
Напомніць ім пра жах бамбардзіровак.
І часта, часта ў чыстыя іх сны
Ўрывацца будуць галасы вайны.

1942

 

Крыніца: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Том 1. Вершы і паэмы (1963-1981 гг.). Выбраныя пераклады. – Мн.: Маст. літ., 1981. – 366 с.

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаДухоўны свет лірычнага героя ў паэзіі Пімена Панчанкі

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Сармацкае кадзіла - ГДЗ

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Сармацкае кадзіла

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Зварот

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае…