Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Стапа

   Стапа – група складоў з адным націскным (доўгім) і адным альбо двума ненаціскнымі (кароткімі) складамі, раўнамернае паўтарэнне якіх вызначае метр сілаба-танічнай і антычнай сістэм вершавання.
   Стапа – метрычная адзінка верша, у той час як вершаваны радок – рытмічная.
   У слове можа быць адна або некалькі стоп: «Вучэб/ную / стральбу / прахо/дзіла / пяхо/та» – Кандрат Крапіва; часам стапа уключае два словы ці заканчэнне аднаго і пачатак другога:«Бага/та, род/ная / ты мо/ва» – Пятрусь Броўка.
   У залежнасці ад колькасці складоў стопы сілаба-танічнага верша бываюць двухскладовыя (ямб, харэй) і трохскладовыя (дактыль, амфібрахій, анапест).
   Часам, аднак, у выглядзе эксперыменту сустракаюцца і аднаскладовыя стопы. Гэтаксама як эксперымент выглядаюць стопы чатырохскладовыя – пеоны і пяціскладовыя – пентоны.

Похожие статьи:

ААднаскладовая стапа

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.