Стапа — група складоў з адным націскным (доўгім) і адным альбо двума ненаціскнымі (кароткімі) складамі, раўнамернае паўтарэнне якіх вызначае метр сілаба-танічнай і антычнай сістэм вершавання.
Стапа — метрычная адзінка верша, у той час як вершаваны радок — рытмічная.
У слове можа быць адна або некалькі стоп: «Вучэб/ную / стральбу / прахо/дзіла / пяхо/та» — Кандрат Крапіва; часам стапа уключае два словы ці заканчэнне аднаго і пачатак другога:«Бага/та, род/ная / ты мо/ва» — Пятрусь Броўка.
У залежнасці ад колькасці складоў стопы сілаба-танічнага верша бываюць двухскладовыя (ямб, харэй) і трохскладовыя (дактыль, амфібрахій, анапест).
Часам, аднак, у выглядзе эксперыменту сустракаюцца і аднаскладовыя стопы. Гэтаксама як эксперымент выглядаюць стопы чатырохскладовыя — пеоны і пяціскладовыя — пентоны.
Похожие статьи:
А → Аднаскладовая стапа