Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Аднаскладовая стапа

   Аднаскладовая стапа – эксперыментальны від стапы з аднаго склада.
   Сустракаецца ў брахікалане, у радках якога – адно-два самастойныя аднаскладовыя словы, што не дазваляе вызначаць памер як ямб або харэй са спандэямі. Вось рэдкі ўзор такой стапы ў санеце-брахікалане Ю. Пацюпы «Шчадрыца»:

 

Сплаў
сот –
даў
мёд.

Слаў! –
год,
спраў
сплёт

Прэч
з плеч
жаль!

Лепш
цеш
жарсць…...


   У радках дзіцячага верша Рыгора Барадуліна «Даўганосы сон», напісаным з выкарыстаннем паранамазіі, па дзве аднаскладовыя стапы:

 

Воз вёз,
Нос нёс,
Газ гас,
Трос трос,
Воз вёз
Прэч пень,
Нос нёс
Свой цень,
Газ гас
Ад слёз,
Трос трос
Сон рос…...


   Відаць, магчымы верш, у радках якога – па тры-чатыры аднаскладовыя стапы.

Похожие статьи:

ССтапа

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.