Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Брахікалан

   Брахікалан (ад грэч. brachys – кароткі і kolon – радок) – верш (частка верша), напісаны кароткімі – у адзін склад ці адну стапу – радкамі. Гэта стварае надзвычай адметны рытмічны малюнак.
   Першы беларускі брахікалан напісаў Янка Купала («Устань», 1907). Вось яго пачатак:

 

Устань!
Ўсе, глянь,
Пайшлі...
І вот –
Свабод!
Зямлі!
А ты –
Святы –
Закіс, –
Звёў хлеб,
Аслеп,
Азыз.


   Брахікалан – вельмі рэдкі ў беларускай паэзіі від верша. Унікальнай яго формай з’яўляецца верш, пабудаваны з аднаскладовых слоў. Узор яго ёсць у С. Панізніка («Галасы з-пад карэнняў травы»):

Хто
Там
Стаў?
Свет
Ніц
Паў.
Стрэл,
Крык,
Мох...
Нас
Хто
Змог?


   Своеасаблівы брахікалан, у якім з аднаскладовых слоў зарыфмаваныя толькі цотныя радкі, напісаў Алесь СалавейТысяча дзевяцьсот»).

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.