Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Радок вершаваны

   Радок вершаваны – графічна і інтанацыйна выдзелены моўны рад у вершаваным творы.
   Радок вершаваны – адзінка вершаванага рытму. Радкі вершаваныя тых ці іншых памераў, спалучаючыся ў пэўным парадку, утвараюць строфы, страфоіды. Звычайна міжрадковая паўза фіксуе канец радка вершаванага, у якім поўнасцю змяшчаецца схема вершаванага памеру. У такім выпадку можна гаварыць пра вершарад. Так, у прыведзенай ніжэй страфе з верша Васіля Зуёнка «...Здзіўленне – подых абнаўлення» чатыры вершарады:

З дарог якіх бы пыл ні атрасаў –
Я сэрцам ад цябе не адарвуся,
Узлётнае сцяжынкі паласа
Паміж палёў жытнёвых Беларусі.


   Аднак, каб зрабіць больш разнастайным рытмічны малюнак верша, падкрэсліць, вылучыць асобныя словы (думкі), у многіх выпадках паэты графічна дзеляць вершарады на некалькі радкоў вершаваных. Так рабіў У. Маякоўскі (т. зв. лесвіца Маякоўскага), так робяць і сучасныя паэты.

 

Ой, зіма,
Зіма,
Зіма!
Весялей цябе
Няма.
(Пятрусь Броўка.

«Зімовыя малюнкі»)


   Тут два вершарады чатырохстопнага харэя падзелены на пяць радкоў вершаваных (першы – на тры, другі – на два). Гэта надало рытму жвавасць, гуллівасць, што поўнасцю адпавядае думцы і настрою твора.

Похожие статьи:

ХХаласты радок

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.