Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Страфоід

   Страфоід – група радкоў вершаванага твора з вольнай рыфмоўкай або без рыфмоўкі, завершаных па інтанацыйна-сінтаксічнаму малюнку і па думцы.
   На страфоіды дзеляцца астрафічныя вершы. Страфоіды ў большай ступені, чым строфы, валодаюць унутранай сэнсавай цэльнасцю і завершанасцю, бо вызначае характар страфоіда не колькасць радкоў або парадак рыфмоўкі (як у строфах), а логіка разгортвання вобразна-паэтычнай думкі.
   Найбольш часта страфоіды сустракаюцца ў пазаметрычных формах верша (дольнік, тактавік, свабодны верш).
   Вось невялікі верш Максіма Танка з двух страфоідаў:

О, як лёгка ісці,
Адчуваючы матчыны рукі,
Адчуваючы крылы юнацтва,
Адчуваючы плечы каханай!

І як цяжка цягнуцца,
Ў далонях трымаючы толькі
Кульбаку ўспамінаў.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.