I
Неба.
Месяц.
Поўна зор –
Аж зямлі
Іскрыць
Убор.
Дрэва кожнае
Падрад –
Апранула
Маскхалат.
Ён і ў елкі
I ў сасны –
Як дазорныя яны.
Дзе ні глянь –
Галін штыкі,
Здаўна
Звычай іх такі:
– Лепш не сунься!
– Не чапай!
Гэта –
Партызанскі край!
II
Ой, зіма,
Зіма,
Зіма!
Весялей цябе
Няма!
Горка,
Санкі.
Гоман,
Смех.
Сіні вечар.
Белы снег.
Усе дзеці
На каньках,
Колькі
Радасці ў вачах!
Мчаць удоўжкі,
Папярок.
Як вулей,
Гудзіць каток.
Мчаць наўпрост
I наўскасяк,
Пішуць ногі,
Пішуць так,
Што іх пісанку,
Відаць,
Толькі небу
Прачытаць.
ІІІ
Выгляд зімні –
Ён адзін:
Хусткі белыя
Ў хацін.
Ды дымкі
На іх відны.
Скрозь –
Цыгаркі-каміны.
Ноч.
Сцішэла,
Спіць народ.
Толькі часам
Грукне лёд.
Быццам
Подыхам такім
Кажа возера
Усім,
Што і сцюжа
Не бяда,
Што жыве
Яго вада,
Што ў ягонай
Глыбіні
I платва і акупі...
IV
Снег вялізны
Скрозь ляжыць,
Пад снягамі
Жыта спіць.
I хоць вецер
Золь прынёс,
Не дапне яго
Мароз.
Жыта спіць.
Аб сонцы сны.
Дачакаецца вясны!
Похожие статьи:
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Беларуская зіма
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Снежань
Цішка Гартны → Цішка Гартны - Зімовы вечар
Пераказы → Зімой у лесе
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - На каньках