Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сугестыўная паэзія

   Сугестыўная паэзія (ад лац. suggestio – намёк, унушэнне) – паэзія, эмацыянальна-вобразная сутнасць якой засноўваецца ня рытма-інтанацыйнай меладычнасці, тонкіх, падчас няўлоўных асацыяцыях, аўтарскіх уяўленнях і прадчуваннях, дадатковых сэнсавых і інтанацыйных адценнях, семантычнай шматзначнасці паэтычнага выказвання.
   Майстрам сугестыўнай паэзіі быў Янка Купала ("Адцвітанне", "Як я полем іду... ", "Паязджане", "Ў вечным боры... " і інш.). Узоры сугестыўнай паэзіі ёсць у Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Наталлі Арсенневай, Алеся Салаўя, Уладзіміра Жылкі, Яўгеніі Янішчыц, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, М. Федзюковіча, Г. Пашкова, Леаніда Галубовіча і інш.
   Вось, для прыкладу, пачатак арыгінальнага (з рыфмовым стыкам) верша Алеся Гаруна "Завіруха", які таксама можна аднесці да сугестыўнай паэзіі:

Завіруха скача ноччу
Патарочай, плача, вые;
Пухавыя сыпе ў вочы
Снегавінкі мне; рагоча.
Йду навобмацк; ледзь жывы я,
Нежывыя суну ногі
Без дарогі. Цела ные,
Калянее; верставы я
Прамінаю слуп убогі,
Траярогі крыж збуцвелы,
Пасівелы, цёмны, строгі.
Не чакаю дапамогі...

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.