Загаловак — назва твора ці яго часткі (раздзела).
Загаловак павінен быць сціслым, дакладным, прама або метафарычна выяўляць асноўную тэму ці ідэю твора, указваць на месца дзеяння, вядучага персанажа і гэтак далей ("Раскіданае гняздо" Янкі Купалы, "На ростанях" Якуба Коласа, "Люба Лук'янская" Кузьмы Чорнага, "Векапомныя дні" Міхася Лынькова, "Птушкі і гнёзды" Янкі Брыля, "Людзі на балоце" Івана Мележа, "Сэрца на далоні" Івана Шамякіна).
Творы прыгодніцкія, дэтэктыўныя, фантастычныя звычайна маюць інтрыгуючыя загалоўкі ("Дзікае паляванне караля Стаха" Уладзіміра Караткевіча, "Чарапаха без панцыра" Г. Шыловіча, "Лабірынт" М. Зайцава, "Каханка д'ябла, або Карона Вітаўта Вялікага" М. Клімковіча і М. Шайбака).
Што да лірыкі, то многія вершы Ззагалоўка не маюць і называюцца па першым радку.