Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Букалічная паэзія

   Букалічная паэзія, або буколіка (ад грэч. boukolos – пастух), – жанр антычнай паэзіі, якая апявала жыццё вясковых жыхароў (пастухоў, рыбакоў, аратых), паказваючы яго вольным, бестурботным.
   Пачынальнікам букалічнай паэзіі з’яўляецца старажытнагрэчаскі паэт Феакрыт (ІІІ ст. да н. э.).
   У сваіх асобных жанравых разнавіднасцях – ідылія, эклога, пастараль – букалічная паэзія развівалася ў многіх народаў Еўропы. Для букалічных твораў характэрна залішняя ідэалізацыя вясковага жыцця, супрацьпастаўленне вёскі гораду, паказ добрых, задаволеных усім людзей, для якіх найбольшае гора – адсутнасць узаемнасці ў каханні. Гэтая ідэалізацыя жыцця народа ў букалічнай паэзіі урэшце прывяла да адмірання самога жанру. Сёння слова буколіка азначае ціхамірную заспакоенасць чалавека, злітнасць яго з прыродай, шчаслівае каханне на фоне гэтай прыроды.
   Менавіта так успрымаецца назва верша Янкі Сіпакова «Амаль буколіка».

Похожие статьи:

Ніл ГілевічМатывы і вобразы паэзіі Ніла Гілевіча

Сучасная літаратура БеларусіСучасная паэзія Беларусі

Пімен ПанчанкаДухоўны свет лірычнага героя ў паэзіі Пімена Панчанкі

Аркадзь КуляшоўПаэзія Аркадзя Куляшова

Сучасная літаратура БеларусіСучасная беларуская паэзія, яе тэмы і вобразы

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.