Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ідылія

   Ідылія (ад грэч. eіdyllіon – малюнак, невялікі паэтычны твор) – жанравая разнавіднасць букалічнай паэзіі; невялікі лірычны твор, у якім падаецца малюнак чароўнай прыроды, што супрацьпастаўляецца цяжкаму чалавечаму жыццю, або малюецца шчаслівае і мірнае жыццё простых людзей на лоне прыроды.
   Узнікла ідылія, як і пастараль, у антычнай літаратуры, пашырылася ў еўрапейскай літаратуры XVІІ–XVІІІ стст. Ідыліі пісалі рускія паэты XVІІІ – пачатку XІX ст. А. Сумарокаў, Я. Княжнін, В. Жукоўскі і інш. З развіццём рэалізму ідылія як жанр знікае.
   Сёння слова ідылія часам ужываецца ў пераносным сэнсе. Ім называюць любы твор, у якім ідэалізавана (прыхарошана), паказана жыццё чалавека, заўважаецца адыход пісьменніка ад надзённых турбот часу. Менавіта супраць такой ідыліі выступае Максім Танк у адным са сваіх вершаў («...Каб дзень абрыдай не пачаць»).

Похожие статьи:

Сачыненні"Ідылія" В. Дуніна-Марцінкевіча

Вінцэнт Дунін-МарцінкевічІдылія - ГДЗ

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.