Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Янка Сіпакоў - Амаль буколіка

Я зноў, каханая, з табою.
Мы ў красках вязнем лугавых –
Не бачым неба над сабою,
Не чуем пад сабой травы.

Турбуе нас адзіны клопат,
Адзіны клопат нас вядзе.
I мы ідзём, прыроды вопыт,
Абняўшыся, як ноч і дзень.

Цяпер і мы – сама прырода.
Мы ў гэтым лузе прараслі,
I з нашых рук сасніла згода
Спляценне прагнае галін.

I мы – свае у гэтых раннях.
Хай бачаць дрэвы – хай сабе! –
Як я, стрыножаны каханнем,
Кружу слухмяна ля цябе.

 

Крыніца: Сіпакоў Я. Выбраныя творы. У 2 т. Т. 1. Паэзія / Прадм. Л. Ламекі. – Мн.: Маст. Літ., 1995. – 431 с.

 

Похожие статьи:

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Клетка

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Заміра

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Лета з мятлушкай

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Як спакайней?

Янка СіпакоўЯнка Сіпакоў - Перавернуты