Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Інтрыга

   Інтрыга (франц. intrigue, ад лац. intrico — заблытваю) — складаны і заблытаны вузел учынкаў і паводзін персанажаў літаратурнага твора, разгортванне якіх звязана з раскрыццём нейкай таямніцы.
   Інтрыга абумоўлівае займальнасць сюжэта твора. Вырашэнне яе звычайна знаходзіцца ў развязцы.
   Адрозніваюць інтрыгі сацыяльна-палітычныя, псіхалагічныя, любоўныя, прыгодніцкія і інш. Без інтрыгі не можа абысціся дэтэктыўная і прыгодніцкая літаратура, аднак яна ў той ці іншай ступені прысутнічае і ва ўсіх іншых літаратурных жанрах. Вострая інтрыга характэрна для твораў Кузьмы Чорнага ("Трэцяе пакаленне"), Янкі Маўра ("Палескія рабінзоны"), Міхася Лынькова ("Міколка-паравоз"), Уладзіміра Караткевіча ("Чорны замак Альшанскі"), Івана Шамякіна ("Сэрца на далоні") і інш.