Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Інтрыга

   Інтрыга (франц. intrigue, ад лац. intrico – заблытваю) – складаны і заблытаны вузел учынкаў і паводзін персанажаў літаратурнага твора, разгортванне якіх звязана з раскрыццём нейкай таямніцы.
   Інтрыга абумоўлівае займальнасць сюжэта твора. Вырашэнне яе звычайна знаходзіцца ў развязцы.
   Адрозніваюць інтрыгі сацыяльна-палітычныя, псіхалагічныя, любоўныя, прыгодніцкія і інш. Без інтрыгі не можа абысціся дэтэктыўная і прыгодніцкая літаратура, аднак яна ў той ці іншай ступені прысутнічае і ва ўсіх іншых літаратурных жанрах. Вострая інтрыга характэрна для твораў Кузьмы Чорнага ("Трэцяе пакаленне"), Янкі Маўра ("Палескія рабінзоны"), Міхася Лынькова ("Міколка-паравоз"), Уладзіміра Караткевіча ("Чорны замак Альшанскі"), Івана Шамякіна ("Сэрца на далоні") і інш.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.