Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ніл Гілевіч - Жыта, сосны і валуны

Дзе па роднай зямлі ні крочыў –
Скрозь – ад Прыпяці да Дзвіны –
Перш за ўсё мне ласкалі вочы
Жыта, сосны і валуны.

Дзе ў далёкіх маіх вандроўках
Я ні сніў аб Радзіме сны –
Паўставалі ў іх зноў і зноўку:
Жыта, сосны і валуны.

І па самай высокай мерцы
Мне ўжо ясна, што да труны
Данясу я не шмат у сэрцы:
Жыта, сосны і валуны.

О, сябры! Калі нешта значыць
Мой усім вам паклон зямны –
Хай і цень мой з пагорка бачыць
Жыта, сосны і валуны.

 

Похожие статьи:

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Тры пуды жыта

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Ціха сосны шумяць

Пераказы, дыктантыПрыпар

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Хлеб

Пераказы, дыктантыБяскрайні прастор