Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Алесь Бачыла - Ціха сосны шумяць

Ціха сосны шумяць,
як у ноч пасля бою,
пад іх шатамі спяць
у магілах героі.

Вецер хіліць тайком
нізка травы густыя.
Спіцца лёгкім хай сном
вам, сябры баявыя.

А вакол на зямлі,
дзе жыве пра вас памяць,
расквітнелі палі
залатымі аўсамі.

Па-над рэчкаю лён
зацвітае блакітам,
аддае вам паклон
буйным коласам жыта.

А ўначы, калі спяць
і палеткі і травы,
ціха сосны шумяць
пра геройства і славу.

 

Похожие статьи:

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Мама

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Колькі кот набіў пасуды

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Матчына мова

Ніл ГілевічНіл Гілевіч - Жыта, сосны і валуны

Алесь БачылаАлесь Бачыла - Радзіма мая дарагая...