Ціха сосны шумяць,
як у ноч пасля бою,
пад іх шатамі спяць
у магілах героі.
Вецер хіліць тайком
нізка травы густыя.
Спіцца лёгкім хай сном
вам, сябры баявыя.
А вакол на зямлі,
дзе жыве пра вас памяць,
расквітнелі палі
залатымі аўсамі.
Па-над рэчкаю лён
зацвітае блакітам,
аддае вам паклон
буйным коласам жыта.
А ўначы, калі спяць
і палеткі і травы,
ціха сосны шумяць
пра геройства і славу.
Похожие статьи:
Алесь Бачыла → Алесь Бачыла - Радзіма мая дарагая...
Алесь Бачыла → Алесь Бачыла - Мама
Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч - Жыта, сосны і валуны
Алесь Бачыла → Алесь Бачыла - Колькі кот набіў пасуды
Алесь Бачыла → Алесь Бачыла - Матчына мова