Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Бяскрайні прастор

   Яшчэ сонца толькі выглядала першым праменнем з-за далягляду, а з вёскі ўжо ішлі на луг мужчыны і падлеткі з косамі. Неўзабаве луг уквеціўся людскімі постацямі і пракосы, роўныя і шырокія, ляглі ўпоперак яго. Часам узнятая каса так адлюстроўвала сонца, што здавалася, быццам яркая маланка пранізвала паветра над лугам.
   Маўклівай сцяной стаяла залацістае жыта, схіліўшы важкія і спелыя каласы. Вецер гнаў з сасновага бору гарачы водар смалы, змешанай з хмельным пахам спелай збажыны, і разносіў яго па ваколіцы. Жытнёвыя хвалі збягалі з узгорка, набягалі адна на адну і, разбіваючыся ў нізіне, адступалі назад, заспакоеныя на нейкі момант. А над жытам шумелі меднастволыя сосны, і, поўныя хараства, разам з жытнёвым морам яны стваралі чароўны пейзаж.
   Вецер даносіў гудзенне трактара, што працаваў за ўзгоркам.
   Ладынін, узрадаваны і ўсхваляваны, выцер успацелы твар рукою і сказаў:
   – Як хораша! Маладзееш душой, забываешся на ўзрост. Хочацца прабегчы па разоры паміж жыта!
(144 словы)

Паводле І. Шамякіна

 

Похожие статьи:

Іван ПташнікаўІван Пташнікаў - Тры пуды жыта

Пераказы, дыктантыПрыпар

Ніл ГілевічНіл Гілевіч - Жыта, сосны і валуны

Якуб КоласЯкуб Колас - На лузе

Эдзі АгняцветЭдзі Агняцвет - Хлеб