Дзе па роднай зямлі ні крочыў –
Скрозь – ад Прыпяці да Дзвіны –
Перш за ўсё мне ласкалі вочы
Жыта, сосны і валуны.
Дзе ў далёкіх маіх вандроўках
Я ні сніў аб Радзіме сны –
Паўставалі ў іх зноў і зноўку:
Жыта, сосны і валуны.
І па самай высокай мерцы
Мне ўжо ясна, што да труны
Данясу я не шмат у сэрцы:
Жыта, сосны і валуны.
О, сябры! Калі нешта значыць
Мой усім вам паклон зямны –
Хай і цень мой з пагорка бачыць
Жыта, сосны і валуны.
Похожие статьи:
Эдзі Агняцвет → Эдзі Агняцвет - Хлеб
Пераказы → Прыпар
Пераказы → Бяскрайні прастор
Іван Пташнікаў → Іван Пташнікаў - Тры пуды жыта
Алесь Бачыла → Алесь Бачыла - Ціха сосны шумяць