Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Шарж

   Шарж (ад франц. charger – літаральна – грузіць, у пераносным сэнсе – моцна перавялічваць, скажаць) – паказ якой-небудзь з’явы ў наўмысна скажоным выглядзе; вобраз або нават цэлы твор, у якім завострана-карыкатурна малюецца тая ці іншая асоба або паказваюцца яе некаторыя адмоўныя рысы.
   Шарж можа выступаць як асобны від сатырычнай або гумарыстычнай літаратуры і як прыём абмалёўкі вобраза ў творах іншых жанраў (пародыі, эпіграме, фельетоне). Так, напрыклад, абмалёўваецца ў камедыі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча «Залёты» вобраз Сабковіча, у камедыі Янкі Купалы «Паўлінка» – вобраз Быкоўскага, якія маюць выразныя гратэскныя рысы.
   Шарж мае шмат агульнага з гратэскам.
   Шарж можа быць і гумарыстычным. У такім выпадку яго называюць сяброўскім шаржам.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.