Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Фельетон

   Фельетон (ад франц. feuilleton – аркуш) – жанр мастацкай публіцыстыкі. Змяшчаецца звычайна ў газетах, часопісах.
   Фельетон заўсёды вядзе размову аб сённяшнім жыцці, аб рэальных падзеях, людзях. Ён ствараецца з мэтай актыўна ўмяшацца ў жыццё, у ход падзей, уплываць на іх. У фельетоне аўтар адкрыта выяўляе сваю пазіцыю і таму стыль фельетона характарызуецца яркай эмацыянальнасцю, лагічнасцю доказаў.
   Фельетон, як правіла, мае сатырычны характар. У беларускай літаратуры да гэтага жанру звярталіся многія пісьменнікі (Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны). У дарэвалюцыйны час – Францішак Багушэвіч («Скацінная апека»).

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.