Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рытарычныя фігуры

   Рытарычныя фігуры (ад грэч. rhetor – аратар і лац. figura – знешні выгляд, вобраз) – стылістычны прыём у празаічнай і вершаванай мове, які ўзмацняе эмацыянальны напал выказвання.
   Асноўныя з рытарычных фігураў: рытарычнае пытанне (не патрабуе адказу, заключае ў сабе сцвярджэнне):

 

Ці ж мы, хлопцы, рук не маем,
Ці ж нам сілы Бог не даў?
Ці ж над родным нашым краем
Промень волі не блішчаў?
(Якуб Колас. «Беларусам»);
 

   рытарычны зваротак:

Ой, сястронкі, ой, вясковы,
Ой, вы кветкі прызавяты!
Вашы твары, як васковы,
Вашы шчокі слязьмі змяты...
(Цётка. «Вясковым кабетам»);


   рытарычны вокліч:

А якія месцы тут навокал,
І жывуць якія людзі тут!
(М. Аўрамчык. «Плёсы»)


   Вось як з дапамогай рытарычных фігураў – рытарычных вокліча і пытання, а таксама такіх стылістычных фігур, як ампліфікацыі і шматпрыназоўнікавасці, Якуб Колас у паэме «Сымон-музыка» стварыў узнёслы вобраз роднага краю: О край родны, край прыгожы!

 

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.