Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Псеўданім

   Псеўданім (ад грэч. pseudos – вымысел, выдумка i onoma – імя) – выдуманае імя або прозвішча, якім аўтар падпісвае свае творы.
   Прычыны выкарыстання псеўданімаў розныя. Пісьменнікі часта былі вымушаны карыстацца псеўданімамі, каб пазбегнуць праследавання з боку ўлад. Так, Францішак Багушэвіч друкаваў свае мастацкія творы пад псеўданімамі Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава; Алаіза Пашкевіч – пад псеўданімамі Цётка, Мацей Крапіўка, Гаўрыла з Полацка і інш.; Янка Купала – гэта псеўданім Івана Луцэвіча; Якуб Колас, Тарас Гушча, Дзядзька Карусь і іншыя – псеўданімы Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча.
   Нярэдка псеўданім выбіраецца пісьменнікам для таго, каб падкрэслена выявіць характар, пафас сваёй творчасці – Змітрок Бядуля (С. Плаўнік), Кандрат Крапіва (К. Атраховіч).

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.