Аўтар (лац. auctor — віноўнік, заснавальнік) — пісьменнік, стваральнік арыгінальнага твора: верша, паэмы, апавядання, рамана, п'есы і гэтак далей (гл. твор літаратурны). Апрача стваральнікаў літаратурна-мастацкіх твораў, да аўтараў адносяцца літаратурныя крытыкі, перакладчыкі, сцэнарысты, лібрэтысты і іншыя творчыя работнікі.
У шырокім сэнсе аўтар — стваральнік пэўных духоўных каштоўнасцей у галіне мастацтва, навукі, тэхнікі (аўтар оперы, скульптуры, жывапіснага палатна, архітэктурнага праекта, навуковага адкрыцця, тэхнічнага вынаходніцва і гэтак далей).