Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Полымя

   «Полымя» – аб’яднанне беларускіх пісьменнікаў. Існавала ў Мінску са снежня 1927 г. да 27.5.1932. Ініцыятары стварэння і члены: Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, М. Грамыка, Алесь Гурло, Уладзіслаў Галубок, Янка Нёманскі, М. Піятуховіч, А. Сянкевіч, а таксама нядаўнія члены «Маладняка» Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, А. Александровіч, В. Сташэўскі.

   Асноўныя задачы: развіццё беларускай  мастацкай літаратуры праз узмацненне творчай працы сваіх членаў, афармленне і замацаванне ў беларускай літаратуры пралетарскай ідэалогіі з удасканаленнем нацыянальнай формы. Значная ўвага аддавалася развіццю крытыкі, павышэнню прафесійнага ўзроўню і агульнаадукацыйных ведаў членаў аб’яднання, беражліваму стаўленню да культурнай спадчыны. Аб'яднанне наладжвала літаратурныя вечары, сустрэчы з рабочымі, арганізоўвала паездкі пісьменніцкіх дэлегацый у Ленінград, Харкаў, Кіеў і інш. Выступала за памяркоўныя адносіны і творчае супрацоўніцтва з іншымі літаратурнымі аб’яднаннямі рэспублікі, імкнулася ўраўнаважваць крайнія тэндэнцыі ў літаратурным руху канца 1920 - пач. 1930-х гг. Аднак дамагчыся гэтага не заўсёды ўдавалася з-за неаднароднасці складу аб’яднання, розных поглядаў і густаў яго членаў. Нярэдка палымянская крытыка была непаслядоўнай, неаб’ектыўнай у ацэнках літаратурных з’яў.


Крыніца: Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат – Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. – Мн.: БелЭн, 2001. – 560 с.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.