Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Дыдактычная літаратура

   Дыдактычная літаратура (ад гр. didacticos – павучальны) – літаратурныя творы розных відаў і жанраў, у якіх як асноўныя выступаюць дыдактычныя (навучальныя) і выхаваўчыя мэты. Адрасуецца найперш дзецям і юнацтву, уваходзіць у чытанкі ("Першае чытанне для дзяцей беларусаў" Цёткі, "Другое чытанне для дзяцей беларусаў" Якуба Коласа і іншыя).
   Да дыдактычнай літаратуры адносяцца некаторыя вершы, байкі, прытчы, апавяданні, аповесці, творы гістарычнай і навукова-фантастычнай літаратуры, дзе прысутнічае выразная ўстаноўка на навучальнасць, паведамленне нейкіх новых навуковых звестак. Да такіх твораў можна аднесці аповесці Уладзіміра Дубоўкі "Жоўтая акацыя" і "Ганна Алелька", паэму Васіля Віткі "Азбука Васі Вясёлкіна", нарыс Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі", многія кнігі Віталя Вольскага ("На бабровых азёрах", "Падарожжа па краіне беларусаў", "Месяц за месяцам") і інш. Яскравым прыкладам дыдактычнай літаратуры можа служыць таксама верш-дыялог Янкі Купалы "Сын і маці", якім народны паэт у першыя гады беларускай дзяржаўнасці імкнуўся выхаваць у дзяцей нацыянальную свядомасць.
  Своеадметную частку дыдактычнай літаратуры складае так званая навуковая паэзія, аб'ектам якой з'яўляюцца навуковыя адкрыцці, тэорыі, гіпотэзы..

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.