Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Навукова-фантастычная літаратура

   Навукова-фантастычная літаратура - сукупнасць літаратурных твораў, сюжэты якіх звязаны з вырашэннем нейкіх нерэальных цяпер, а магчыма і ў будучым, навуковых ці тэхнічных праблем (пранікненне ў цэнтр зямлі, падарожжа ў мінулы час, сувязь з незямнымі цывілізацыямі і г. д.).
   Для навукова-фантастычнай літаратуры, як і для мастацкай літаратуры ўвогуле, галоўнае – выяўленне ўнутранага свету чалавека. Разам з тым такая літаратура прымушае задумвацца і над некаторымі нявырашанымі навуковымі праблемамі, падштурхоўвае тэхнічную думку. Адсюль – працяглы поспех твораў Ж. Верна ("З гарматы на Месяц"), Г. Уэлса ("Машына часу", "Чалавек-невідзімка"), А. Талстога ("Гіпербалоід інжынера Гарына"), У. Обручава ("Зямля Саннікава"), А. Бяляева ("Чалавек-амфібія") і інш.
  У беларускай навукова-фантастычнай літаратуры здабыткаў значна менш. З яе стваральнікаў можна назваць Янку Маўра ("Фантамабіль прафесара Цылякоўскага"), М. Гамолку ("Цытадэль неба"), У. Шыціка ("Апошняя арбіта"), Паўла Місько ("Эрпіды на планеце Зямля") і некаторыя інш.
Кандрат Крапіва напісаў арыгінальную фантастычную камедыю "Брама неўміручасці", у аснове сюжэта якой – вынаходства лекаў ад смерці.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.