Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Дудар
Дудар — народны музыка, які грае на дудзе.
У беларускай літаратуры слова «дудар» часта ўвасабляла вобраз народнага паэта. Напрыклад, у Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча адзін зборнік паэтычных твораў называецца «Дудар беларускі». Да гэтага вобраза звяртаўся Францішак Багушэвіч (зборнік «Дудка беларуская»), Янка Купала («Жалейка») і інш.