Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Антанамазія

   Антанамазія (антанамасія) (грэч. antonomasia – перайменаванне ) –
   1. Стылістычная фігура, у якой замест уласнага назоўніка ўжываецца перыфраза: аўтар паэмы «Курган» замест Янка Купала; у вершы Кандрата Крапівы «Гебельс брэша – вецер носіць» прозвішча Гебельса не называецца, але выразна падразумяваецца: «Каб прыкрасіць крыху справы Гітлераўскай банды, У Берліне ёсць плюгавы Доктар прапаганды».
   2. Троп, заснаваны на выкарыстанні ўласнага імя замест агульнага назоўніка: «баязлівец» – Туляга (з п'есы Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім").
   «Свет, у якім мы жывём – Не наш. Яго даўно закаханыя параздавалі Сваім Дульцынеям, Джульетам» [г. зн. сваім каханым], Максім Танк.

Крыніцы артыкулаў:

Рагойша В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці: для школьнікаў i абітурыентаў – Мінск: Народная асвета, 2009. – 303 с.
Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. – 3-е выд. – Мінск: Беларуская навука, 2004. – 576 с.
Слоўнік лінгвастылістычных і тэксталагічных тэрмінаў. Складальнікі: Абабурка М. В., Казімірская Т. А, Саўчанка В. М. – Магілёў: УА «МДУ імя А. А. Куляшова», 2012. – 284 с.

Тэорыя літаратуры: дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей ВНУ / В.І. Яцухна; Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны», 2006. – 279 с.