Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ягаднае царства

   У чэрвені на палянках пабліскваюць духмяныя суніцы. Іх называюць хітрымі ягадкамі. Суніцы любяць хавацца пад лісцікі.
   Хутка ў сасновым бары паспяваюць чарніцы. Гэта цёмныя ягады з сінім адценнем. Следам за чарніцамі ў сярэдзіне ліпеня ружавеюць маліны. Яны чаруюць і пахам, і смакам, і колерам. Але адшукаць іх нялёгка. Высока ўзняліся густыя кусты малінніку. Яны нібы хаваюць сваё багацце. Летам лес нагадвае ягаднае царства.
(65 слоў)

Паводле І. Марачкінай

 

Похожие статьи:

ПераказыУ ягады

ПераказыЗбіральніцтва

ПераказыУ лесе летам

ПераказыЯгаднае лета

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Журавіны