Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



У лесе летам

   Хораша ў лесе. Вясёлая бярозавая паляначка. На ёй то тут, то там пабліскваюць ярка-чырвоныя, духмяныя суніцы. Суніцы вельмі хітрыя ягадкі. Зашыюцца пад лісцейка, і не відаць іх. Толькі калі сонейка загляне на палянку, яны ўспыхнуць яркімі зорачкамі. Вось і збірай іх тады.
   За суніцамі ў сасновых барах і вакол балацянак паспяваюць чарніцы. Гэта цёмныя ягады з сінявата-шэрым адценнем. Кіславатыя на смак. І вельмі цікаўныя. Так і глядзяць на цябе сваімі дапытлівымі вочкамі. Нібы пытаюць: «А хто гэта прыйшоў да нас?»
   Следам за чарніцамі заружавелі маліны. Маліна – цудоўная ягадка. І колерам, і пахам, і смакам чаруе. Адшукаць яе цяжкавата. У рост чалавека ўзняліся густыя кусты малінніку, хаваючы сваё багацце. А вы ціхенька разгарніце кусцік або прысядзьце знізу ды гляньце. Знізу відней доўгая, зялёная каса, аздобленая пацеркамі ягад.
(122 слова)

Паводле М. Янчанкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУ ягады

Пераказы, дыктантыАпошні падмурак лета

Пераказы, дыктантыЯгаднае лета

Пераказы, дыктантыЗбіральніцтва

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Журавіны