Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Ягоўдзік - Журавіны

   Што за казачнае слова – журавіны! Колькі музыкі, пяшчоты ў кожным гуку! Так і хочацца ўголас паўтарыць: журавіны, журавінка...
   Хутка прамільгнула лета. Восень апранае дрэвы ў залатыя строі. І сонечным дзяньком, і ў дзень дажджлівы клічуць грыбнікоў любімыя мясціны. Там чакаюць іх баравікі, апенькі ці зялёнкі.
   Ну а мы хадзем па ягады, па журавіны.
   Дарога ў нас няблізкая – на балотныя імшарыны. Туды на колах не заедзеш і пешкі ўсюды не пройдзеш, бо пад нагамі аж дрыжыць, гайдаецца зямля. А хвойкі навокал з растапырамі галінамі. Пад імі купіны сядзяць, падобныя на мяккія падушкі. На кожнай ягад – як пацерак насыпана.
   Журавіны восенню з кіслінкай, свежых многа не з’ясі. Затое лекі з іх – няма другіх такіх на свеце. Пра гэта людзі ведалі і ў даўніну. Шмат якія стравы проста казачнымі робяцца, калі гаспадыня не забылася пра пацеркі балотныя.

 

Похожие статьи:

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Жабіны вочкі

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Зязюліны панчошкі

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Сон-трава

Пераказы, дыктантыНясвіжскі палац

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Вялікая сініца і яе сястрыцы