Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Ягаднае лета

   Лета было якраз у тым перыядзе, калі дні становяцца настолькі доўгія, што варта толькі зайсці сонцу за небасхіл, як неўзабаве яно ўжо зноў праглядваецца на ўсходнім даляглядзе. Ноч не паспявала нават кінуць на зямлю пялёнку халаднаватага туману, а досвітак ужо разганяў яго.
   Менавіта ў гэты час у лесе з’яўляецца мноства ягад. Чырванашчокія суніцы, чорныя, з лёгкім туманным налётам чарніцы так і вабілі да сябе і людзей, і дзікіх лясных насельнікаў.
   Нават такія выключныя драпежнікі, як ласка, гарнастай, куніца, што ўвесь іншы час харчуюцца толькі жывёльнай ежай, у гэты час з задавальненнем ласаваліся ляснымі дарамі.
   У густым малінніку з асалодай чамкаў ягады буры мядзведзь. Вялізнымі нязграбнымі лапамі ён разам з лісцем зграбаў іх з галінак прама ў рот, а потым марудна высмоктваў, праглынаючы сок. Таму іншыя звяры, калі нават і хацелі паласавацца далікатнымі малінамі, не рызыкавалі з’яўляцца ў гэтых месцах. Шчодрасць лесу была непамернай, і кожны яе жыхар мог знайсці сабе ягадную палянку.
(152 словы)

Паводле В. Грамыкі

 

Похожие статьи:

Пераказы, дыктантыУ ягады

Пераказы, дыктантыУ лесе летам

Пераказы, дыктантыАпошні падмурак лета

Пераказы, дыктантыЗбіральніцтва

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Журавіны