Была росная раніца, прыгожая, сонечная. Уначы грукацеў гром, паласавалі неба маланкі, і паветра зрабілася чыстае і, як бярозавік, пахучае. Каця ішла з дзедам у ягады. Дзед, у саламяным брылі, закасаных па калена штанах, ступаў, як бусел, высока падымаючы ногі. І сапраўды, дзед, высокі, хударлявы, быў падобны да бусла. Каця бегла па высокай траве, уся мокрая і радасная. Прыгнуўшыся, дзед спрабаваў злавіць унучку. Яна ж адскоквала, пляскала ў ладкі і, шчаслівая, рагатала...
(Паводле В. Хомчанкі)
Похожие статьи:
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Журавіны
Пераказы, дыктанты → У лесе летам
Пераказы, дыктанты → Апошні падмурак лета
Пераказы, дыктанты → Збіральніцтва
Пераказы, дыктанты → Ягаднае лета