Як толькі ў зялёнай траве заківае галоўкамі канюшына, бярыце кошыкі і адпраўляйцеся ў лес па суніцы. Ніколі не ідзіце за першымі ягадамі ў старыя цяністыя лясы. Лепш за ўсё пайсці на лясныя пасекі і прасекі. Вось тут, каля цёплых пнёў, і з’яўляюцца першыя чырвоныя ягады.
У гэты час у лесе пачынаецца сапраўднае свята. Усё лясное насельніцтва спяшаецца салодкімі ягадамі паласавацца. Часам можна ўбачыць цяцерку-маці з жоўтымі пухавічкамі. З шумам вырвецца з-пад ног чубаты рабчык. Жаўтаротае зязюляня з чырвонай ад ягад дзюбай сустрэнецца.
А пра дзяцей і казаць няма чаго. Толькі і чуюцца ў лесе іх гучныя галасы.
Хораша ў лесе, калі суніцы паспеюць.
Паводле Р. Ігнаценкі
Похожие статьи:
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Сунічкі
Казімір Камейша → Казімір Камейша - Суніцы
Пераказы, дыктанты → Суніцы
Уладзімір Ягоўдзік → Уладзімір Ягоўдзік - Суніцы
Аляксей Якімовіч → Аляксей Якімовіч - Падзяка