Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Казімір Камейша - Суніцы

Пайшоў я сцяжынкай,
І тут нечакана
Яна прывяла
Да чырвонай паляны.

Агеньчыкаў столькі
Не бачыў ніколі.
Напэўна, тут хтосьці
Рассыпаў вуголле.
Пад кожным лісточкам
Па вугалёчку.

І тут адгадаў я:
Паспелі суніцы!
Паляна у чырвані, уся
Чырваніцца.

Ды як жа суніцы?
Ну дзе тут суніцы?
Вы гляньце на колер:
Яны ж – чырваніцы!

 

Похожие статьи:

Аляксей ЯкімовічАляксей Якімовіч - Падзяка

Уладзімір ЯгоўдзікУладзімір Ягоўдзік - Суніцы

Пераказы, дыктантыСуніцы

Пераказы, дыктантыСуніцы паспелі

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Сунічкі